Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Снежань 2025 08:55

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Ярмак стаў уладальнікам спецыяльнай намінацыі на Рэспубліканскім конкурсе інавацый

Size 0245 117 снежня ў "Прэзідэнт-Атэлі" адбылася цырымонія ўзнагароджання фіналістаў XVI Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Сярод удзельнікаў заключнага этапа – выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Купалаўскага ўніверсітэта Іван Ярмак.

Праект Івана Валер'евіча "Баграціён - Жалезны Шторм" стаў адным з 20 праектаў, якія дайшлі да фінальнай стадыі абароны перад камісіяй 2 снежня.

Падчас урачыстай цырымоніі Іван Ярмак быў узнагароджаны не толькі дыпломам фіналіста, але і ўдастоіўся ўзнагароды ў спецыяльнай намінацыі "Выбар Белаграпрамбанка".

Віншуем Івана Валер'евіча з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!