Сёння, 17 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася анлайн-сустрэча з дэлегацыяй Шаньдунскага ўніверсітэта Сехэ. Галоўная тэма абмеркавання - новыя бакі супрацоўніцтва ВНУ.
Ад Шаньдунскага ўніверсітэта Сехэ на сустрэчы былі прадстаўнікі Міжнароднага аддзела ўніверсітэта. У дэлегацыю ўвайшлі дырэктар аддзела Чарлі Чжоў, а таксама супрацоўнікі аддзела Клэр Ванг, Эван Чжу, Фібі Чжан і Ваялет Чжан.
З боку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, перакладчык Ванг Таа.
Пасля прывітальных слоў кітайскім партнёрам прапанавалі пазнаёміцца з Купалаўскім універсітэтам, паглядзеўшы азнаямленчы ролік. Потым бакі пераступілі да абмеркавання супрацоўніцтва.
У ходзе перагавораў прадстаўнікі Шаньдунскага ўніверсітэта Сехэ выступілі з прапановамі перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва. Першым напрамкам стала рэалізацыя праектаў па акадэмічных абменах студэнтамі і выкладчыцкімі кадрамі на працягу навучальнага года/вучэбнага семестра па спецыяльнасцях "Медыцына", "Інжынерыя", "Педагогіка", "Менеджмент". Другім момантам было агучана супрацоўніцтва ў навукова-даследчай сферы, якое ўключае сумесны ўдзел у міжнародных праектах, распрацоўку напрамкаў даследаванняў, сумеснае выкарыстанне лабараторных рэсурсаў і сумесную публікацыю вынікаў навуковай дзейнасці. Трэці вектар супрацоўніцтва датычыўся арганізацыі вочных і анлайн-лекцый, культурных выставак, летніх школ і іншых мерапрыемстваў культурнай накіраванасці.
Правядзенне падобнай сустрэчы стала важным крокам ва ўмацаванні ўзаемаадносін паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Шаньдунскім універсітэтам Сехэ.
Даведачна: Шаньдунскі ўніверсітэт Сехэ – агульнаадукацыйны ўніверсітэт, адобраны Міністэрствам адукацыі КНР, размешчаны ў горадзе Цзінань. Заснаваны ў 1993 годзе. Універсітэт прытрымліваецца прынцыпаў "арыентацыі на мясцовасць, прыкладнога характару і адкрытасці", рэалізуючы канцэпцыю "выхаванне людзей праз служэнне грамадству, развіццё праз аддачу грамадству". Ва ўніверсітэце дзейнічае 8 факультэтаў (аддзелаў), якія прапануюць 44 праграмы бакалаўрыяту.
У рэйтынгу якасці развіцця ВНУ правінцыі Шаньдун універсітэт Сэхэ тры гады запар займае першае месца сярод аналагічных навучальных устаноў. У 2023 і 2024 гадах ён два разы запар узначальваў нацыянальны рэйтынг прыватных ВНУ па версіі Shanghai Ranking.