Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Снежань 2025 14:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых наведаць дабрачынны калядны канцэрт

У чацвер, 18 снежня, а 18:15 у актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32 адбудзецца штогадовы дабрачынны калядны канцэрт, арганізаваны філалагічным факультэтам Купалаўскага ўніверсітэта.

Вечар абяцае быць напоўненым атмасферай цяпла, утульнасці і чараўніцтва. Студэнты філалагічнага факультэта падрыхтавалі для гледачоў насычаную святочную праграму. Галоўнай мэтай канцэрта стане дабрачыннасць. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых падзяліць радасць чакання навагодніх свят, падтрымаць артыстаў і, самае галоўнае – дапамагчы тым, хто асабліва мае патрэбу ў нашай дабрыні напярэдадні свят.

 

photo 2025 12 16 09 48 08