13 снежня ў Дубаі прайшоў фінал чэмпіянату свету па боксе 2025 года, у якім прыняў удзел магістрант факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Алфёраў.
У фінальным паядынку, нягледзячы на ўпартую барацьбу, Аляксей Алфёраў уступіў прадстаўніку Расіі Шарабутдзіну Атаеву. Супрацьстаянне баксёраў стала знакавым: годам раней Аляксей Алфёраў таксама сустракаўся з Шарабутдзінам Атаевым у фінале чэмпіянату Еўропы, і тады перамога таксама засталася за расійскім спартсменам. Нагадваем, што на шляху да фіналу, беларускі баксёр упэўнена адолеў Парвіза Карымава з Таджыкістана, Піцера Піту з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Рафаэля Аганесяна з Арменіі.
Сярэбраны медаль стаў ужо другі ў кар'еры Аляксея Алфёрава. У 2021 годзе купалавец заваяваў аналагічную ўзнагароду на турніры ў Сербіі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы віншуе Аляксея Алфёрава з гэтым высокім дасягненнем і жадае новых яркіх перамог. Сярэбраны медаль на сусветным турніры – гэта натхняльны прыклад для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама важны ўклад у спартыўную славу Беларусі!