У рамках праекта "Здаровы ўніверсітэт" для выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з 15 снежня будзе даступны курс "Нармалізацыя водна-солевага абмену". Аўтары курсаў навучаць удзельнікаў бяспечным хатнім методыкам барацьбы з ацёкамі і праблемамі з унутранымі органамі.
Нагадаем, што адукацыйны курс “Здаровы ўніверсітэт” закліканы даць удзельнікам практычныя навыкі падтрымання і паляпшэння здароўя арганізма. Аснова курса - сінтэз усходняй і заходняй медыцыны, рэфлекторнай гімнастыкі і ўздзеяння на біялагічна актыўныя кропкі. Пры гэтым курс поўнасцю выключае ўмяшанне ў арганізм з дапамогай складаных маніпуляцый, уколаў, таблетак, балючых працэдур або рэзкай змены ладу жыцця.
Першы даступны курс быў прысвечаны супрацьвіруснай абароне арганізма і быў распрацаваны як альтэрнатыўны спосаб абароны ад COVID19.
З 15 снежня стартуе новы трохдзённы курс - "Нармалізацыя водна-солевага абмену". Ён дапаможа навучыцца ў хатніх умовах спраўляцца з ацёкамі, утоенымі запаленнямі, праблемамі з ныркамі і мачавым пузыром, цысцітам і апушчэннем органаў.
Курс доступен па спасылцы.
Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел і зрабіць важны ўклад у сваё здароўе!