10 снежня магістрант факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Аляксей Алфёраў выйшаў у паўфінал мужчынскага чэмпіянату свету па боксе, які сабраў у Дубаі больш за 420 спартсменаў са 108 краін.
У 1/4 купалавец упэўнена адолеў супраціўленне Піцера Пітай з Конга з лікам 5-0 у вагавой катэгорыі да 86 кг. Паўфінальны бой пройдзе сёння ў дзённай сесіі. Сапернікам Аляксея Алфёрава стане Аганесян Рафаэль з Арменіі. Фінальныя паядынкі за залатыя медалі запланаваны на 13 снежня.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы віншуе Аляксея Алфёрава з гэтым значным спартыўным дасягненнем і жадае яму далейшых перамог на рынгу!
