Старшы выкладчык кафедры журналістыкі Кацярына Касцюшка правядзе конкурс прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта 2025". У рамках мерапрыемства адбудзецца навучальны семінар «Гульня на вынік: тэхналогія квіза ў адукацыйным працэсе медыяспецыяльнасцяў».
На навучальным семінары Кацярына Тадэвушаўна расшыфруе феномен «адукацыйнага квіза» і раскажа, што хаваецца за фарматам і чаму ён эфектыўны. Пакажа ў справе рэальныя прыклады выкарыстання квізаў на навучальных занятках і адкрые доступ да рэсурсаў і платформ для стварэння ўнікальных заданняў. Акрамя таго, у рамках майстар-класа запланаваны інтэрактыў, які пройдзе ў форме адукацыйнай гульні, які дазваляе ўдзельнікам апрабаваць методыку ў дзеянні.
Запрашаем прыняць удзел зацікаўленых і адкрыць для сябе эфектыўныя інструменты педагагічнага інавацыйнага навучання. Семінар пройдзе 11 снежня а 15:05 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а.


