Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Снежань 2025 11:10

Навучэнцы і работнікі Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюцца стаць удзельнікамі конкурсу «ЭкаЁлка – 2025»

IMG 5508 2Прыняць удзел у конкурсе і стварыць навагоднюю ёлку ці аздабленне з другаснай сыравіны запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы. Прыём заявак на ўдзел працягнецца да 19 снежня.

Асноўная мэта конкурсу - сфарміраваць у студэнцкай моладзі і работнікаў універсітэта экалагічную культуру і развіць эстэтычны смак. Таксама конкурс ставіць сваёй задачай павысіць зацікаўленасць студэнтаў і работнікаў Купалаўскага ўніверсітэта ў пытаннях экалагічнай адукацыі і аховы навакольнага асяроддзя.

Для стварэння конкурснай працы можна выкарыстоўваць любыя матэрыялы, якія паўторна выкарыстоўваюцца – поліэтыленавыя пакеты, пластыкавыя бутэлькі, макулатуру, прадметы ўжытку, адзенне, мэблю.

Пераможцаў будуць выбіраць у шасці намінацыях: "Лепшая ЭкаЁлка", "Лепшая ёлачная цацка", "Сімвал 2026 года", "Іміджавая ёлка ўніверсітэта", "ТэхнаЁлка" і "Навагодні сувенір".

Каб стаць удзельнікам неабходна падаць заяўку ва ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце (вул. Ажэшкі, 22-308) або адправіць яе на адрас электроннай пошты csi@grsu.by.

Запрашаем купалаўцаў прадэманстраваць сваю фантазію і падтрымаць экалогію!

Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці ў Палажэнні.