Спаборніцтвы ўключалі тры складнікі: змяшаны разрад, парныя і адзіночныя разрады. Па выніках напружанай барацьбы каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла ганаровае трэцяе месца ў змешаным разрадзе. У склад каманды ўвайшлі: студэнткі 4 курса факультэта фізічнай культуры Таццяна Чакавая і Арына Лукомская, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Вераніка Вараб'ёва, студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Кіра Цітко, студэнт 2 курса інжынернага факультэта Ігнат Странкоўскі, студэнт 1 курса інжынернага факультэта Дзмітрый Друкоўскі, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Мацвей Смятанка.
Студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Таццяна Чакавая заваявала сярэбраны медаль у адзіночным разрадзе. Акрамя таго, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Вераніка Вараб'ёва і студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Таццяна Чакавая сталі лепшымі ў парным разрадзе.
Віншуем студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта з заслужаным прызавым месцам і жадаем новых спартыўных дасягненняў!