5 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі адбылася рабочая нарада паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Тамбоўскі дзяржаўным універсітэтам імя Г. Р. Дзяржавіна па тэме "Ключавыя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі".
Прывітаў удзельнікаў мерапрыемства прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько. У сваёй прамове ён адзначыў цікавасць Купалаўскага ўніверсітэта ў засваенні перадавога вопыту ў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р. Дзяржавіна. З боку расійскай ВНУ да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася прарэктар па адукацыі, маладзёжнай палітыцы і выхаваўчай рабоце Яна Радзюкова.
Мадэратарам рабочай нарады стала начальнік упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Аксана Котава.
- У нашым універсітэце праводзіцца мноства мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Яны ахопліваюць шырокі спектр напрамкаў, у тым ліку сацыяльную падтрымку маладых сем'яў, духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне. У той жа час мы адкрыты да новых праектаў, якія дазволяць палепшыць дэмаграфічную абстаноўку ў краіне і паспрыяюць стварэнню спрыяльных умоў для падтрымкі студэнцкіх сем'яў ва ўніверсітэце, – адзначыла Аксана Віктараўна.
Больш падрабязна аб сямейным і гендэрным выхаванні моладзі ў ГрДУ імя Янкі Купалы расказала начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Таццяна Манчак. Даклад аб рабоце студэнцкай сацыялагічнай лабараторыі ў Купалаўскім універсітэце прадставіла яе кіраўнік Аксана Гаўрылік. Начальнік аддзела менеджменту якасці Сяргей Шчарбінін прывёў даныя сацыялагічных даследаванняў, якія праводзяцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Аб сацыяльнай падтрымцы студэнтаў-купалаўцаў распавёў намеснік старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Мацвей Белы. У рабочай нарадзе ад Купалаўскага ўніверсітэта таксама прынялі ўдзел начальнік аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Іна Астроўская, метадыст вышэйшай катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Вера Стойлік, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, доктар гістарычных навук цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Ганна Мілашэўская, спецыяліст па менеджменце 1 катэгорыі аддзела менеджменту якасці Кацярына Максімук, спецыяліст па менеджменце 1 катэгорыі аддзела менеджменту якасці Людміла Скрабіна. Досведам рэалізацыі стратэгічных праектаў, накіраваных на падтрымку студэнцкіх сем'яў у Тамбоўскім дзяржаўным універсітэце імя Г.Р. Дзяржавіна, падзяліліся прарэктар па адукацыі, маладзёжнай палітыцы і выхаваўчай рабоце Яна Радзюкова, прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Гусеў, дырэктар Дэпартамента па стратэгічных камунікацыях Дзмітрый Сельцэр, дырэктар Дэпартамента па стратэгічным развіцці Марына Мядзведзева і дырэктар Дэпартамента міжнародных сувязей Сяргей Худзякоў. У ходзе дыскусіі прадстаўнікі двух універсітэтаў абмеркавалі магчымасці правядзення і рэалізацыі сумесных даследаванняў у сферы гендэрнай і сямейнай палітыкі. Рабочая нарада стала яшчэ адным крокам ва ўмацаванні партнёрскіх адносін паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Тамбоўскім дзяржаўным універсітэтам імя Г.Р. Дзяржавіна, у тым ліку ў рашэнні задач па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.