Сёння, 4 лістапада, прайшла Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя пытанні процідзеяння карупцыі» ў Белгарадскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя В.Г. Шухава, да якой Купалаўскі ўніверсітэт далучыўся анлайн.
Канферэнцыя сабрала вядучых спецыялістаў з розных краін, аб'яднаных агульнай мэтай – пошукам эфектыўных рашэнняў у барацьбе з карупцыйнымі праявамі.
На пленарным пасяджэнні ў анлайн-фармаце выступіў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько з дакладам па тэме «Палітыка антыкарупцыйнай бяспекі на прыкладзе ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У сваім дакладзе Васіль Васільевіч раскрыў сістэмны падыход для стварэння антыкарупцыйных механізмаў у адукацыйным асяроддзі. Важна адзначыць, што суаўтарам дакладу выступіла начальніца Цэнтра кадравай і прававой працы Галіна Сакомская.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі быў таксама Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта.