4 снежня ў актавай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы панавала ўрачыстая і пачуццёвая атмасфера. На галоўнай сцэне ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіў гала-канцэрт адкрытага вакальнага конкурсу савецкай песні «Галасы пакаленняў», прымеркаваны да ўгодкаў заснавання СССР і гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Нагадаем, што конкурс праводзіўся з мэтай садзейнічання далейшаму развіццю вакальнага мастацтва, выхавання эстэтычнага густу навучэнцаў на прыкладзе лепшых узораў савецкай культуры, а таксама выхавання патрыятызму праз выкананыя творы і захавання гістарычнай памяці.
У гэтым годзе на завочны этап конкурсу было адпраўлена больш за 100 заявак не толькі з усіх куткоў Беларусі, але і з Расіі. З іх адабралі 28 самых таленавітых удзельнікаў, якія прэзентавалі свае музычныя нумары на фінале конкурсу.
Пасля прывітальнага слова прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Васіля Сянько пачалося ўзнагароджанне фіналістаў.
Па выніках конкурсу дыпломам удзельніка былі ўзнагароджаны: удзельніца вакальнай групы «Мроя» Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Ангеліна Семянюк; студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Вераніка Галанава; удзельнік народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ян Данілавіч; студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юлія Дзенясюк і навучэнка Смаргонскага раённага цэнтра культуры Эмілія Ралевіч.
Дыпломам фіналіста конкурсу і дыпломам пераможцы ў намінацыі «За гістарычную памяць» была ўзнагароджана Юлія Шаршнёва, навучэнка Краснапольскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.
Дыплом фіналіста конкурсу і дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Сола» ў катэгорыі ад 15 да 17 гадоў атрымала ўдзельніца групы «Экспрэсія» Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Валерыя Шчарбакова.
Дыпломам фіналіста конкурсу і дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Сола» ў катэгорыі ад 15 да 17 гадоў быў узнагароджаны Арсланян Ануш, удзельнік узорнай студыі эстраднага вакалу «Forte» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Сола» ў катэгорыі ад 18 да 23 гадоў была ўзнагароджана студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аліна Саўчук.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 2 ступені быў узнагароджаны студэнт Інстытута сучасных ведаў імя Аляксандра Міхайлавіча Шырокава Аляксей Жукоўскі.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 2 ступені ўзнагародзілі студэнтку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ульяну Вільчык.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Сола» ў катэгорыі ад 18 да 23 гадоў узнагародзілі ўдзельніцу народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ангеліну Аўдзеенку.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Песня вайны» ўзнагародзілі студэнтку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аліну Тоўсцік і студэнтку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова Анастасію Зоркіну.
Фіналістам і лаўрэатам 2 ступені ў намінацыі «Песня вайны» стала Дар'я Сідар, удзельніца народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дыплом фіналіста і дыплом 1 ступені ў намінацыі «Песня вайны» атрымаў студэнт Інстытута сучасных ведаў імя Аляксандра Міхайлавіча Шырокава Эміль Біргер.
Дыпломам фіналіста і Гран-пры ў намінацыі «Песня вайны» быў узнагароджаны Глеб Дуброўскі, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Калектывы» быў узнагароджаны дуэт Анастасіі Васілька і Яўгеніі Жулаевай, удзельніц студыі эстраднага вакалу «Art-sound» Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 2 ступені ў намінацыі «Калектывы» быў узнагароджаны вакальны ансамбль «MusicArt» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дыплома фіналіста і дыплома 1 ступені ў намінацыі «Калектывы» ўдастоіліся вакальная група «Fusion» і ўзорная студыя эстраднага вакалу «Forte» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Фіналістам і лаўрэатам 3 ступені ў намінацыі «Сола» ў катэгорыі ад 24 да 45 гадоў сталі Таццяна Шпак, работнік сярэдняй школы № 9 г. Пінска Брэсцкай вобласці і Вікторыя Гневышава, работнік Смаргонскага раённага цэнтра культуры.
Дыпломам фіналіста і дыпломам 2 ступені была ўзнагароджана Аляксандра Пракопчык, спецыяліст Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дыпломам фіналіста і дыпломам пераможцы ў намінацыі «Сола» ў катэгорыі ад 24 да 45 гадоў узнагародзілі Ганну Мішкіну, студэнтку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.
Таксама падчас узнагароджання фіналісты прадэманстравалі гледачам свае творчыя, поўныя прыемнай настальгіі, нумара.