З 20 лістапада па 30 красавіка Прэзідэнцкі спартыўны клуб пры садзейнічанні грамадскага аб'яднання Беларускай федэрацыі валейбола, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця "Супер лібера".
Конкурс арганізаваны з мэтай уключэння як мага большай колькасці дзяцей і падлеткаў, моладзі, працаздольнага насельніцтва і асоб пажылога ўзросту ў рэгулярныя фізкультурна-спартыўныя заняткі і далучэння іх да актыўнага адпачынку.
Конкурс праводзіцца ў пяці узроставых групах. Першая ўзроставая група: 2016 г.н. і маладзей; другая ўзроставая група: ад 2008 да 2015 г.н.; трэцяя ўзроставая група: ад 1991 да 2007 г.н.; чацвёртая ўзроставая група: ад 1966 да 1990 г.н.; пятая ўзроставая група: 1965 г.н. і старэй.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выканаць практыкаванне "бесперапынныя перадачы мяча па чарзе дзвюма рукамі зверху (верхняя перадача) і дзвюма рукамі знізу (ніжняя перадача) працягласцю ад 30 секунд да адной хвіліны". Да 30 красавіка апублікаваць відэа з выкананнем у сваім акаўнце «Instagram», адзначыць у пасце акаўнт @sportclub.by і паставіць хэштэг #суперлібера2026. Таксама трэба быць падпісаным на акаўнт Прэзідэнцкага спартовага клуба.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца на цырымоніі закрыцця рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай", якая пройдзе ў маі 2026 года на базе Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву па адрасе: г. Мінск, вул. Філімонава, 55/1.