27 лістапада ў Гродзенскім аблвыканкаме адбылася сустрэча дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскай вобласці з намеснікам міністра эканомікі Марыяй Мажынскай, дзе абмеркавалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. У сустрэчы прыняла ўдзел дэлегат Усебеларускага народнага сходу, рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.
Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады, якая вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. У ходзе мерапрыемства асаблівую ўвагу ўдзельнікі ўдзялілі такім пытанням, як рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу рэгіёну, умацаванне абараназдольнасці краіны, паскарэнне тэхналагічнага развіцця, нацыянальная дэмаграфічная бяспека, умацаванне рэгіёнаў, развіццё чалавечага патэнцыялу, стварэнне якаснага асяроддзя для жыцця і іншых.
Выніковае зацвярджэнне праграмы запланавана на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, якое адбудзецца 18—19 снежня. Ад Гродзенскай вобласці ўдзел прымуць 127 дэлегатаў.
.