26 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося пасяджэнне Прафесарскага сходу. Цэнтральным пытаннем стала абмеркаванне задач, якія стаяць перад навукай па выніках Нарады з Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам па пытаннях развіцця навуковай сферы.
З ключавым дакладам аб задачах, якія стаяць перад навуковай сферай (па выніках Нарады з Кіраўніком дзяржавы па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), выступіла рэктар універсітэта, доктар гістарычных навук, дацэнт Ірына Кітурка. У сваім дакладзе Ірына Фёдараўна падрабязна спынілася на стратэгічных прыярытэтах і выкліках, якія стаяць перад універсітэцкай навукай, акрэсліўшы шляхі адаптацыі і развіцця ў адпаведнасці з дзяржаўнымі задачамі. Акрамя таго, рэктар падкрэсліла, што навука, паводле слоў Прэзідэнта, з'яўляецца важнейшай сферай для Беларусі і ад эфектыўнасці навуковага патэнцыялу залежыць канкурэнтаздольнасць эканомікі. У гэтым кантэксце Ірына Фёдараўна акцэнтавала ўвагу на зацвярджэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на Усебеларускім народным сходзе, якое мае адбыцца. У сувязі з гэтым перад навуковай супольнасцю ўсёй краіны, і ў прыватнасці ГрДУ імя Янкі Купалы, была пастаўлена задача – актывізаваць працу і да 1 студзеня ўнесці ўзгодненыя прапановы па ўдасканаленні навуковай сферы, што патрабуе аператыўнай і сфакусаванай працы. Асноўны акцэнт быў зроблены на неабходнасці ўзмацнення фундаментальных і прыкладных даследаванняў, павышэння іх рэзультатыўнасці і практычнай значнасці, а таксама ўмацавання сувязей навукі з вытворчасцю і сацыяльнай сферай.
Другім важным пунктам парадку дня стала актыўная дыскусія па пытанні «Што трэба зрабіць для развіцця навукі ва ўніверсітэце?». Члены Прафесарскага сходу ГрДУ імя Янкі Купалы мелі магчымасць выказаць свае прапановы і ідэі, падзяліцца вопытам і бачаннем таго, як можна павысіць эфектыўнасць навуковай работы, стымуляваць маладых вучоных і ўмацаваць інавацыйны патэнцыял універсітэта.
Пасяджэнне завяршылася прэзентацыяй аб распрацоўцы праекта «Стратэгія развіцця ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на перыяд 2026-2030 гады і на перспектыву да 2040 года». З дакладам выступіў начальнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Яўгеній Алізаровіч. Ён прадставіў бачанне будучага ўніверсітэта, яго місіі і стратэгічных мэт, якія будуць вызначаць вектар развіцця ВНУ на бліжэйшыя дзесяцігоддзі.
Пасяджэнне стала важным крокам у стратэгічным планаванні і вызначэнні прыярытэтаў навуковага і агульнага развіцця Купалаўскага ўніверсітэта, дэманструючы аб'яднанне намаганняў вядучых вучоных ВНУ для вырашэння актуальных дзяржаўных задач.