Прайшла рабочая сустрэча камісіі па вядзенні калектыўных перагавораў, дзе былі абмеркаваны пытанні па падпісанні пагаднення паміж першаснай прафсаюзнай арганізацыяй навучэнцаў і ўніверсітэтам на 2026-2029 гады.
У абмеркаванні прынялі ўдзел Аксана Котава, начальнік упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, старшыня камісіі; Вадзім Гунько, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, намеснік старшыні камісіі; Таццяна Нахільніцкая, намеснік начальніка Цэнтра кадравай і прававой работы; Таццяна Юрэвіч, намеснік галоўнага бухгалтара і Таццяна Навіцкая, галоўны спецыяліст першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
Падчас канструктыўнай дыскусіі ўдзельнікі сустрэчы прыйшлі да адзінай думкі па пытаннях, якія абмяркоўваюцца. Падпісанне новага пагаднення стане важным крокам ва ўмацаванні сацыяльнага партнёрства і камфортных умоў для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.