Мерапрыемства прайшло сёння, 26 лістапада, і аб'яднала рэктарат, членаў Савета і запрошаных гасцей.
Па традыцыі пасяджэнне пачалося з цырымоніі ўзнагароджання супрацоўнікаў і партнёраў за высокія прафесійныя дасягненні і ўклад у развіццё ўніверсітэта.
Віншаванні рэктара Ірыны Кітуркі прагучалі ў адрас вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрыя Копаця, дацэнта кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, якому Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Матэматыка", і Яўгеніюша Матука, намесніка дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці "Фізіка".
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з кафедрай і ўніверсітэтам па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў для банкаўскай сферы быў узнагароджаны Аляксандр Гулеватэнка, начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення № 400 ААТ «ААБ Беларусбанк».
За плённае супрацоўніцтва і значны ўклад у забеспячэнне практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў эканамічнага профілю, дзейсную дапамогу ў арганізацыі навучальнага працэсу Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў узнагароджаны кіраўнік адміністрацыі СЭЗ "Гроднаінвест" Дзмітрый Ражкоў.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую добрасумленную працу, плённую дзейнасць па стварэнні эфектыўнай сістэмы прававой і сацыяльна-эканамічнай абароны прафесійных інтарэсаў членаў прафсаюза ўзнагародзілі Таццяну Навіцкую, галоўнага спецыяліста першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў.
Праца Рады працягнулася абмеркаваннем пытанняў, якія стаяць на парадку дня. У ходзе пасяджэння асаблівая ўвага была ўдзелена ролі вучоных і выкладчыкаў у выхаванні моладзі. Сярод задач калектыву ўніверсітэта па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы", дакладчык, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько, назваў неабходнасць фарміравання грамадзянскіх і патрыятычных якасцей у работнікаў і студэнтаў як прыярытэт Стратэгіі універсітэта на працяглы перыяд, актывізацыю работы з працуючай моладдзю, стварэнне Савета працуючай моладзі і ўдасканаленне матывацыйнага асяроддзя. Акрамя таго, былі рэкамендаваны да зацвярджэння рашэннем Савета ўніверсітэта “Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі ідэалагічнай работы з працоўным калектывам ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.
Завяршылася мерапрыемства падвядзеннем вынікаў аб праведзенай рабоце і абазначэннем плана па рэалізацыі пастаўленых кіраўніцтвам універсітэта задач.