Спартыўнае жыццё з'яўляецца важнай і неад'емнай часткай Купалаўскага ўніверсітэта. Спорт фармуе характар, развівае фізічныя якасці і вучыць працаваць у камандзе. Штогадовае ўзнагароджанне спартсменаў - гэта яркая старонка ў жыцці універсітэта, якая пацвярджае значнасць кожнай перамогі.
З віншавальнай прамовай да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка, выказаўшы падзяку ўсім прысутным і падкрэсліўшы, што перамога і дасягненне кожнага спартсмена Купалаўскага ўніверсітэта важныя. Акрамя таго, асобна Ірына Фёдараўна падзякавала трэнерам за выхаванне мэтанакіраваных і моцных асоб.
– Тут сёння столькі прафесіяналізму і сілы духу. Я жадаю, каб усё гэта ў вас захавалася, прымножылася, новых вам перамог, дасягненняў і поспехаў у вашай спартовай кар'еры, – звярнулася да ўдзельнікаў вечарыны Ірына Кітурка.
З інфармацыяй аб спартыўных дасягненнях універсітэта па выніках 2024/2025 навучальнага года выступіў старшыня камісіі па развіцці спорту і фізічнай культуры ва ўніверсітэце, дацэнт кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў Андрэй Лушнеўскі. Пасля чаго наступіла самая доўгачаканая і ўрачыстая частка мерапрыемства – цырымонія ўзнагароджання.
Граматай універсітэта і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны тры студэнты Купалаўскага універсітэта. Яна Траццяк, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры, за высокія спартыўныя дасягненні, волю да перамогі і мэтанакіраванасць, праяўленыя на першынстве свету па спартыўнай барацьбе, заваяваўшы бронзавы медаль. Марына Мулярчык, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры, за высокія спартыўныя дасягненні, волю да перамогі і мэтанакіраванасць, праяўленыя на першынстве Еўропы па боксе, заваяваўшы сярэбраны медаль. Андрэй Масалаў, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры, за высокія спартыўныя дасягненні, волю да перамогі і мэтанакіраванасць, праяўленыя на першынстве Еўропы па боксе, заваяваўшы бронзавы медаль.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённае супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры і спорту, значны ўклад у забеспячэнне практычнай дапамогі ў выступленні студэнтаў-спартсменаў універсітэта ў спаборніцтвах рознага ўзроўню былі ўзнагароджаны: начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Максім Малахоўскі, дырэктар дзяржаўнай установы «Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» Андрэй Бойша, старшыня ўстановы фізічнай культуры і спорту «Баскетбольны клуб «Прынямонне» Алег Емяльянаў, старшыня дзяржаўнай установы «Гандбольны клуб «Гараднічанка» Раман Півень, дырэктар установы адукацыі «Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» Андрэй Кандратовіч, старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе настольным Максім Саатаў, трэнер па жаночай барацьбе ўстановы адукацыі «Гродзенская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзерву» Дзяніс Войшэль, трэнер па цяжкай атлетыцы дзяржаўнай установы «Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» Генадзь Куроўскі, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» Таццяна Талака і старшыня Гродзенскага аддзялення ТАА «Беларуская федэрацыя барацьбы», Ганаровы грамадзянін г. Гродна Анатоль Грышук.
Падзячным лістом Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны: старшыня ўстановы фізічнай культуры і спорту валейбольнага клуба «Гродзенскі камунальнік» Сяргей Кулакоў, дырэктар навучальна-спартыўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 5» Алег Кузікевіч і дырэктар прыватнага транспартнага унітарнага прадпрыемства «СінкевічТранс» Павел Сінкевіч.
У намінацыі «Лепшы трэнер» універсітэта па выніках 2024/2025 навучальнага года былі прызнаны Станіслаў Лісоўскі, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту, пад кіраўніцтвам якога зборная каманда універсітэта па валейболе стала чэмпіёнам па валейболе сярод жаночых каманд, а дзве каманды па пляжным валейболе сталі ўладальнікамі сярэбраных медалёў; Віталь Маклакоў, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту, пад кіраўніцтвам якога жаночыя каманды па баскетболе і баскетболе 3х3 сталі ўладальнікамі галоўнага трафея; Вячаслаў Максімавіч, прафесар кафедры фізічнага выхавання і спорту, пад кіраўніцтвам якога каманда ўніверсітэта па барацьбе грэка-рымскай заняла другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе; Аляксандр Грабавік, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту, пад кіраўніцтвам якога мужчынская і жаночая каманды па вольнай барацьбе занялі два трэція месцы; Юлія Мазур, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін, чые вучні паспяхова выступаюць на Рэспубліканскіх спаборніцтвах, а зборная каманда ўніверсітэта па плаванні заняла трэцяе месца на Рэспубліканскай універсіядзе.
У намінацыі «Лепшы спартсмен» былі адзначаны 10 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: Яўгенія Бярнацкая, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры; Аляксандр Хамко, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры; Ульяна Абрамовіч, студэнтка 5 курса факультэта фізічнай культуры; Аляксей Дудзінскі, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры; Анжэла Зурначан, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта; Роберт Куроўскі, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры; Яўген Лукашэнка, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры; Цімафей Парфёнаў, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры; Георгій Фастаў, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры і Таццяна Чакавая, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры.
Граматай універсітэта за высокія спартыўныя дасягненні, волю да перамогі і мэтанакіраванасць, праяўленыя на Рэспубліканскай універсіядзе - 2024/2025 удастоены 12 студэнтаў: Анастасія Феклістава, студэнтка 5 курса факультэта фізічнай культуры; Улада Косціна, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры; Міраслаў Дзябелаў, студэнт 3 курса інжынернага факультэта; Ксенія Лабазенкава, студэнтка 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Алена Саўко, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры; Мікіта Сала, студэнт 3 курса інжынернага факультэта; Уладзімір Шабан, студэнт 3 курса інжынернага факультэта; Расім Ібрагімаў, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта; Вікторыя Міхайлава, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Максім Міцкевіч, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Аліна Чулада, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры і Арцём Лугоўскай, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры.
Падзячным лістом за актыўны ўдзел у фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах універсітэта па выніках 2024/2025 навучальнага года ўзнагароджаны наступныя студэнты: Дар'я Лапцева, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Вікторыя Яроміна, курсант 4 курса ваеннага факультэта; Мацвей Цэдраў, студэнт 3 курса інжынернага факультэта; Вольга Садоўнікава, студэнтка 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну; Артур Снарскі, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Юлія Хваль, студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Дар'я Касцецкая, студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта; Даніэль Эскандэр, студэнт 3 курса факультэта псіхалогіі; Уладзіслаў Зуевіч, студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта; Дзяніс Яблонскі, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры; Ксенія Селіванюк, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта; Максім Копаць, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання і Сафія Голуб, студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта.
Па выніках круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» 2024/2025 навучальнага года прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. У другой групе трэцяе месца заняў факультэт мастацтваў і дызайну, другое месца дасталася педагагічнаму факультэту, першае месца – фізіка-тэхнічны факультэт. У першай групе на трэцім месцы апынулася каманда матэматыкі і інфарматыкі, другое месца заняў юрыдычны факультэт, на першым месцы - інжынерны факультэт.
Таксама былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на факультэтах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках 2024/2025 навучальнага года. Трэцяе месца заняў факультэт матэматыкі і інфарматыкі. На другім месцы аказаўся юрыдычны факультэт, а перамогу атрымаў інжынерны факультэт.
Граматай установы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» за высокі прафесіяналізм, асобаснаарыентаваны падыход да кожнага студэнта і якасную падрыхтоўку спартсменаў высокага ўзроўню ўзнагароджаны: Сяргей Кесель, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін; Віталь Тарасаў, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін і Вольга Паўлюць, дацэнт кафедры спартыўных гульняў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы выказвае шчырую падзяку і глыбокую ўдзячнасць кожнаму, хто ўнёс свой неацэнны ўклад у яркія перамогі. Універсітэт ганарыцца таленавітымі спартсменамі, іх мэтанакіраванасцю і воляй да перамогі. Асаблівыя словы падзякі Купалаўскі ўніверсітэт адрасуе трэнерам, чыё майстэрства, настаўніцтва і вера ў падапечных сталі залогам поспеху, а таксама ўсім супрацоўнікам універсітэта, чыя падтрымка і садзейнічанне ствараюць умовы для высокіх вынікаў.