Гасцямі Купалаўскага ўніверсітэта сталі доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай экалогіі і гідрабіялогіі біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава Юрыя Мазей і старшы навуковы супрацоўнік кафедры фізічнай геаграфіі і ландшафтазнаўства геаграфічнага факультэта Наталля Мазей.
У рамках насычанай праграмы была арганізавана аглядная экскурсія па Гродне, якую правёў выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Раман Грыгарчук. Таксама Наталля Рыгораўна разам з дэканам факультэта біялогіі і экалогіі Вольгай Янчурэвіч наведалі ўнікальны заказнік «Азёры».
У рамках візіту адбылося пасяджэнне круглага стала, прысвечанае актуальным пытанням балотазнаўства. У абмеркаванні актуальных пытанняў прынялі ўдзел дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Янчурэвіч, старшы навуковы супрацоўнік кафедры фізічнай геаграфіі і ландшафтазнаўства геаграфічнага факультэта МДУ імя М.У. Ламаносава Наталля Мазей, а таксама супрацоўнікі і студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Акрамя таго, была арганізавана аглядная экскурсія па Купалаўскім універсітэце, якую правяла загадчыца музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Мардзечка.
Юрый Мазей правёў цыкл лекцый для студэнтаў 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі па дысцыпліне «Заалогія», дзе былі закрануты такія тэмы, як «Асноўныя этапы і заканамернасці эвалюцыі жывёл» і «Напрамкі ў эвалюцыі сістэм органаў, ключавыя арамарфозы жывёл». Заняткі сталі выдатнай магчымасцю для студэнтаў-купалаўцаў пазнаёміцца з вядучым экспертам МДУ імя М.У. Ламаносава, даведацца новую інфармацыю і паглыбіць свае веды.
У апошні дзень візіту Юрый Мазей прачытаў шэраг лекцый для студэнтаў 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі па тэмах «Клас Trematoda. Экалагічныя асаблівасці трэматод. Складаны жыццёвы цыкл трэматод» і «Канцэпцыя Nemathelminthes як узроўню арганізацыі шматклеткавых. Тып Nematoda (Першаснаполасцевыя, або круглыя чарвякі). Распаўсюджванне, экалагічная пластычнасць. Асаблівасці арганізацыі нематод». Наталля Мазей завяршыла візіт работай у навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта.
Візіт дэлегацыі МДУ імя М.У. Ламаносава ў ГрДУ імя Янкі Купалы накіраваны на ўмацаванне навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва паміж вядучымі ўніверсітэтамі Беларусі і Расіі, адкрываючы новыя гарызонты для сумесных праектаў і міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння ў будучым.