29 лістапада Купалаўскі ўніверсітэт прапануе бліжэй пазнаёміцца з працай філалагічнага факультэта, юрыдычнага факультэта і кафедры выяўленчага мастацтва.
Універсітэцкая субота – гэта шанц акунуцца ў атмасферу студэнцкага жыцця, атрымаць адказы на ўсе пытанні з першых вуснаў і зрабіць усвядомлены выбар будучай прафесіі.
На філалагічным факультэце будучыя абітурыенты змогуць асабіста пазнаёміцца з выкладчыкамі, задаць усе пытанні і атрымаць адказы, даведацца пра магчымасці паступлення і перспектывы ў далейшым. На сустрэчы можна падрабязна пазнаёміцца з такімі запатрабаванымі спецыяльнасцямі як «Сучасныя замежныя мовы», «Рамана-германская філалогія», «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія». Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе па адрасе: вул. Леніна, 32. Пачатак а 10:00.
Раскрыць свой патэнцыял і зрабіць першыя крокі ў мастацтве дапаможа кафедра выяўленчага мастацтва, якая правядзе Дзень адчыненых дзвярэй па адрасе: вул. Дзяржынскага, 28, аўд. 2 у 10:00. Асаблівым бонусам стане бясплатны занятак з 10:30 да 14:30 па малюнку для навучэнцаў 11 класаў, якія паступаюць на спецыяльнасць «Мастацкая адукацыя».
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе і на юрыдычным факультэце, дзе абітурыенты змогуць пазнаёміцца не толькі з вядучымі спецыяльнасцямі, але і з працай юрыдычнай клінікі. Сустрэча пройдзе ў 11.40 па адрасе: вул. Даватара, 3/1, аўд. 106.