Напярэдадні Новага года Цэнтр валанцёрскай дзейнасці Купалаўскага ўніверсітэта запускае дабрачынную акцыю «Нашы дзеці». У кожнага студэнта і супрацоўніка ёсць унікальная магчымасць зладзіць свята для дзяцей з Васілішкаўскага дома-інтэрната.
У Цэнтры валанцёрскай дзейнасці сабраны 163 лісты ад выхаванцаў інтэрната, якія чакаюць выканання сваіх запаветных жаданняў.
Стаць чараўніком для дзіцяці вельмі проста. Неабходна прыйсці ў Цэнтр па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 228, выбраць ліст і выканаць апісаную ў ім жаданую мару. Падарунак трэба прынесці да 16 снежня.
Купалаўцы, запрашаем прыняць удзел у акцыі і падарыць дзецям чароўнае свята!