X Міжнародны фестываль мастацтваў прайшоў 19 лістапада ў Мінску.
Калектыў прыняў удзел у намінацыі "Вакал эстрадны (ансамблі)" у завочнай форме, прадставіўшы слухачам і журы несмяротную кампазіцыю "Разам быць" з рэпертуару легендарнага Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля "Песняры". Журы па заслугах ацаніла выступленне, прысудзіўшы дыплом лаўрэата I ступені, што стала яркім пацвярджэннем таленту, прафесіяналізму і скрупулёзнай працы ўдзельнікаў ансамбля.
ГрДУ імя Янкі Купалы віншуе ансамбль "Рэзананс" з такім значным дасягненнем, жадае новых творчых здзяйсненняў, натхнення і заваявання самых высокіх музычных вяршыняў!