У Купалаўскім універсітэце працягваецца правядзенне папярэдніх этапаў Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, пераможцы якой (дыпломы I, II, III ступені) могуць быць залічаны без уступных іспытаў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на 25 спецыяльнасцей.
Шматпрофільная ўніверсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы ўключае ў сябе ў 2025-2026 навучальным годзе восем профільных алімпіяд па 7 вучэбных прадметах: «Біялогія», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Руская мова. Руская літаратура», «Беларуская мова. Беларуская літаратура», «Матэматыка», «Хімія», «Англійская мова».
Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе працягвацца непасрэдна да пачатку кожнай алімпіяды. Падрабязная інфармацыя аб тэрмінах правядзення папярэдніх этапаў на сайце abit.by.
Па стане на 24.11.2025 года прыняць удзел у папярэдніх этапах выявілі 712 чалавек (некаторыя ў 2 і больш алімпіядах). Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца алімпіяды па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Англійская мова», «Біялогія», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Хімія».
18 лістапада прайшоў папярэдні этап алімпіяды па вучэбным прадмеце «Біялогія» для спецыяльнасцей «Біялогія», «Экалогія», «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія». 131 удзельнік скарыстаўся ўнікальнай магчымасцю паспрабаваць свае сілы і прайсці ў заключны этап, каб стаць студэнтам Купалаўскага ўніверсітэта без уступных іспытаў.
19 лістапада прайшла алімпіяда па вучэбным прадмеце «Біялогія» для спецыяльнасцей «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Псіхалогія», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», удзел у якой узялі 73 чалавекі.20 ноября 76 человек приняли участие в олимпиаде по учебному предмету «Химия».
Папярэднія этапы пройдуць у адпаведнасці з раскладам (прадстаўлена на сайце abit.by) да 20 снежня 2025 года.
Варта адзначыць вельмі высокі працэнт яўкі зарэгістраваных удзельнікаў (каля 90 працэнтаў), а таксама матываванасць абітурыентаў у выбары канкрэтнай спецыяльнасці.
Пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяды могуць быць залічаны без уступных іспытаў у ГрДУ імя Янкі Купалы на 25 спецыяльнасцей (у адпаведнасці з палажэннем аб шматпрофільнай універсітэцкай алімпіядзе ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" ў 2025/2026 навучальным годзе): 6-05-0232-01 Беларуская філалогія, 6-05-0511-01 Біялогія, 6-05-0521-01 Экалогія, 7-07-0511-01 Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія, 6-05-0112-01 Дашкольная адукацыя, 6-05-0112-02 Пачатковая адукацыя, 6-05-0114-01 Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя, 6-05-0313-01 Псіхалогія, 7-07-0114-01 Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя, 6-05-0222-01 Гісторыя, 6-05-0232-02 Руская філалогія, 6-05-0533-01 Фізіка, 6-05-0533-04 Камп'ютарная фізіка, 6-05-0713-05 Робататэхнічныя сістэмы, 6-05-0714-02 Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты, 6-05-0715-07 Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў, 6-05-0716-03 Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы, 7-07-0712-01 Электраэнергетыка і электратэхніка, 7-07-0732-01 Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, 6-05-0533-06 Матэматыка, 6-05-0533-09 Прыкладная матэматыка, 6-05-0231-01 Сучасныя замежныя мовы (з указаннем моў), 6-05-0232-04 Рамана-германская філалогія (англійская), 6-05-0511-02 Біяхімія, 6-05-0721-03 Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання.
Навучэнцы 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі могуць узяць удзел у папярэднім этапе некалькіх алімпіяд. Расклад складаўся менавіта з улікам такіх магчымасцяў.
Папярэдні этап шматпрофільнай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіцца праз Лічбавы кабінет абітурыента ў дыстанцыйнай форме на лічбавай платформе адукацыйнага партала ўніверсітэта. У Лічбавым кабінеце абітурыента ўдзельнікі рэгіструюцца, выбіраюць алімпіяды, якія іх цікавяць, бачаць інфармацыю аб даце правядзення алімпіяды і часе доступу да заданняў, адразу пасля завяршэння папярэдняга этапу – аб часе доступу да вынікаў выканання папярэдняга этапа. Таксама ў Лічбавым кабінеце пазначаны дата і час азнаямлення з вынікамі выканання заданняў папярэдняга этапа і дапушчанымі памылкамі (пры іх наяўнасці), а таксама аб допуску да ўдзелу ў заключным этапе алімпіяды.
Заключныя этапы шматпрофільнай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць у вочнай форме 21-22 лютага 2026 года. Да ўдзелу ў заключным этапе дапускаюцца ўдзельнікі, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап.
21 лютага 2026 года будзе праведзены заключны этап алімпіяд па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Біялогія», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Руская мова. Руская літаратура». 22 лютага 2026 г. адбудзецца заключны этап па вучэбных прадметах «Англійская мова», «Беларуская мова. Беларуская літаратура», «Хімія». Час пачатку ўсіх алімпіяд – 11.00.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце abit.by. Усе пытанні ўдзельнікі могуць задаваць аргкамітэту ў чаце Лічбавага кабінета абітурыента.