Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 13 Лістапад 2025 14:36

У Купалаўскім універсітэце прайшоў фінал шоу талентаў «Alma mater – любоў з першага курса 2025»

IMG 162912 лістапада ў доўгачаканым фінале штогадовага конкурсу першакурснікаў «Alma mater – любоў з першага курса» сустрэліся 4 каманды: інжынерны факультэт, філалагічны факультэт, факультэт эканомікі і кіравання, а таксама юрыдычны факультэт.

На працягу вечара каманды факультэтаў змагаліся за званне найлепшых, прадстаўляючы гледачам свае нумары. Кульмінацыяй вечара стала ўрачыстае абвяшчэнне вынікаў. Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка асабіста павіншавала ўдзельнікаў і ўручыла заслужаныя ўзнагароды.

Па выніках галасавання журы галоўны прыз і званне пераможцы заваявала каманда юрыдычнага факультэта, чый неардынарны і энергічны выступ пакарыў усіх гледачоў у зале. Другое месца па праве дасталася філалагічнаму факультэту, які прадэманстраваў узрушаючую рэжысуру і глыбіню задумы. На трэцім месцы – каманда факультэта эканомікі і кіравання. Іх выступленне запомнілася гледачам яркімі эмоцыямі і арыгінальным сцэнарыем.

Акрамя прызавых месц, былі таксама ўручаны ўзнагароды ў спецыяльных намінацыях. У намінацыі «Лепшая рэжысура» абсалютным лідэрам стаў філалагічны факультэт. Каманда інжынернага факультэта атрымала перамогу ў намінацыі «Лепшая сцэнаграфія». Намінацыю «Лепшы сцэнарый» атрымаў факультэт эканомікі і кіравання.

Шоу талентаў «Alma mater – любоў з першага курса 2025» у чарговы раз пацвердзіў, што Купалаўскі ўніверсітэт – гэта не толькі пра адукацыю, але і пра творчасць, згуртаванасць, камандны дух і выяўленне талентаў.