Дзень з рэктарам правялі трое студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы: студэнт 2 курса інжынернага факультэта, старшыня цэхавай прафсаюзнай арганізацыі інжынернага факультэта Уладзіслаў Каладзінскі, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, старшыня Студэнцкай рады ўніверсітэта Карына Місцюк і студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта, старшыня Савета зямляцтваў замежных студэнтаў Руіз Эрнандэз Франсіска Мануэль.
Рабочы дзень пад кіраўніцтвам рэктара Ірыны Кітуркі пачаўся з пастаноўкі задач і абмеркавання будучых мерапрыемстваў. Сустрэўшыся каля ўвахода ў галоўны корпус, студэнты разам з Ірынай Фёдараўнай накіраваліся ў яе кабінет, дзе адбылася нарада з дэталёвым абмеркаваннем ключавых падзей універсітэта.
Наступным прыпынкам стаў фізіка-тэхнічны факультэт. Тут рэктар правяла сустрэчу з вучнямі класаў інжынернай накіраванасці горада Гродна.
У рамках студэнцкага сукіравання Ірына Фёдараўна сустрэлася са студэнцкім актывам «Моладзь для ўніверсітэта». У мерапрыемстве прынялі ўдзел актыў Студэнцкага савета, прафкама навучэнцаў і першасная арганізацыя раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, удзельнікі абмеркавалі пытанні, якія датычацца жыцця ўніверсітэта, а таксама планы і ініцыятывы, якія дапамогуць палепшыць навучальны працэс і студэнцкае асяроддзе.
Далей рэктар разам са студэнтамі наведала малебен у старажытнай Каложскай царкве, які стаў сімвалам адзінства салідарнасці і агульных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове ўзаемадзеяння ў Купалаўскім універсітэце.
Праект прадоўжыўся наведваннем прэзентацыі эскізнай калекцыі касцюмаў для творчых калектываў універсітэта, дзе студэнты атрымалі магчымасць не толькі ацаніць арыгінальнасць мадэляў, але і выказаць свае пажаданні і заўвагі.
У ходзе праекта студэнты атрымалі магчымасць пагрузіцца і ў руцінныя, але не менш важныя справы рэктара, – у працу з карэспандэнцыяй. Пад кіраўніцтвам Ірыны Фёдараўны ўдзельнікі праекту азнаёміліся з працэсам апрацоўкі дакументацыі.
Завяршальным акордам аднаго дня з рэктарам стала наведванне XXX юбілейнага агульнаўніверсітэцкага конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў першага курса «Alma Mater – любоў з першага курса 2025». Удзельнікі праекта атрымалі магчымасць атрымаць асалоду ад яркіх і таленавітых выступленняў, ацаніць творчы патэнцыял і акунуцца з атмасферу студэнцкага свята.
Такі фармат узаемадзеяння рэктара са студэнтамі садзейнічае ўмацаванню сувязей, фарміруе адкрытае і дынамічнае адукацыйнае асяроддзе. Праект стаў выдатнай магчымасцю для студэнтаў адчуць сябе часткай кіраўніцкай каманды ўніверсітэта, унесці свой уклад і атрымаць каштоўны і незабыўны вопыт, які спатрэбіцца ў будучай прафесійнай дзейнасці.















































