Мерапрыемства адбылося 11 лістапада і аб'яднала актывістаў з усіх факультэтаў.
Ключавой тэмай сустрэчы сталі вынікі працы студэнцкай рады за 2024/2025 навучальны год. Таксама прайшло абмеркаванне стандартаў афармлення плануючай і справаздачнай дакументацыі органаў студэнцкага супраўлення.
Старшыня Студэнцкага савета ўніверсітэта, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк выступіла са справаздачай аб дзейнасці савета. У сваім выступленні яна падрабязна асвятліла шматлікія мерапрыемствы, ініцыятывы і праекты, рэалізаваныя за мінулы перыяд, таксама адзначыўшы, што ўсе поспехі сталі магчымы дзякуючы зладжанай працы.
– Перш за ўсё, хачу падзякаваць усім вам за актыўны ўдзел і падтрымку ўсіх ініцыятыў, якія мы рэалізавалі разам. Вашы ідэі і энергія адыгралі ключавую ролю ў поспеху нашай рады. Гэта толькі пачатак, не варта спыняцца на дасягнутым, – адзначыла Карына Місцюк.
Таксама падчас пасяджэння ўдзельнікам дэталёва растлумачылі правілы афармлення справаздачнай і плануючай дакументацыі, а таксама растлумачылі, як павінна выглядаць выніковая структура дакумента. Асаблівы акцэнт зрабілі на выкананне ўстаноўленых фарматаў.