Сёння, 10 лістапада, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы Стратэгіі ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" на перыяд 2026-2030 гг. і на перспектыву да 2035 года. Актыўную ролю ў пасяджэнні прынялі маладзёжныя арганізацыі.
Нагадаем, што, распрацоўваючы стратэгічны план, удзельнікі імкнуліся ахапіць усе сферы жыцця ўніверсітэта: ад паляпшэння інфраструктуры да ўкаранення адукацыйных інавацый і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва.
Адметнай рысай гэтага пасяджэння стаў актыўны ўдзел моладзі. Свае стратэгічныя прапановы прадставілі маладзёжныя арганізацыі ўніверсітэта, у тым ліку Студэнцкі савет, прафсаюзны камітэт навучэнцаў і Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі. Маладыя людзі акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці стварэння камфортнага і падтрымліваючага асяроддзя для студэнтаў, якое будзе садзейнічаць не толькі атрыманню якасных ведаў, але і развіццю асобы.
Удзел моладзі ў мерапрыемстве прадэманстраваў, што адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы важнае меркаванне студэнтаў у такім важным пытанні, як фармаванне будучай ВНУ.