Пяць студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у фінале рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў "Прэс-код", які праходзіў у Мінску з 4 па 5 лістапада.
Заключны этап конкурсу сабраў самых таленавітых маладых журналістаў Беларусі. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк, Анастасія Кісель, Арцём Кузьмянок, Ганна Анішчык і Арцём Булгакаў.
У першы дзень фіналу, 4 лістапада, удзельнікі прадставілі свае працы ў намінацыях «Лепшыя аўтарскія матэрыялы» (рэпартаж, спецыяльны праект, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне), «Лепшыя аўтарскія матэрыялы» (рэпартаж, спецыяльны праект, накіраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў (культуры сямейных адносін і сямейнага выхавання, дыялогу пакаленняў, адказнага мацярынства і бацькоўства, шчаслівага дзяцінства, клопату маладога пакалення аб дабрабыце старэйшых членаў грамадства, умацавання сацыяльнага статусу сям'і) і "Лепшы фотарэпартаж". Многія працы зрабілі моцнае ўражанне на журы.
Сёння, 5 лістапада, 50 прэтэндэнтаў на перамогу абаранялі праекты ў намінацыях "Лепшы відэасюжэт аб памятных месцах Беларусі, вядомых людзях, знамянальнай падзеі", "Лепшы відэаблог", "Лепшая аператарская работа" і "Лепшы праект у новых медыя".
"Прэс-код" - гэта не проста конкурс, гэта ўнікальная творчая пляцоўка, якая дазваляе маладым і нестандартна думаючым рабятам прадэманстраваць свае таленты і быць заўважанымі вядучымі рэспубліканскімі СМІ.
Нагадаем, што рэспубліканскі конкурс "Прэс-код", арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", стартаваў 12 ліпеня на маладзёжнай платформе "Формула будучыні" ў рамках Дня Моладзі на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар". Удзельнікам з усёй Беларусі трэба было прайсці адборачны рэгіянальны этап, каб атрымаць магчымасць прадэманстраваць свой праект у фінале конкурса. Як паведамляе карэспандэнт БелТА, сёлета на конкурс паступіла 358 заявак.