Круглы стол пачаўся з прывітальнага слова ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Казахстан. Потым удзельнікі перайшлі да абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў адукацыі і навуцы. Кульмінацыяй сустрэчы стала цырымонія падпісання міжнародных пагадненняў паміж установамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь.
Сярод падпісаных дакументаў таксама была дамова аб міжнародным супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Еўразійскім нацыянальным універсітэтам імя Л.М. Гумілёва. Прадметам дагавора стала супрацоўніцтва дзвюх вышэйшых навучальных устаноў у сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўкаранення навуковых распрацовак у навучальны працэс, устанаўленне акадэмічных, навуковых і культурных сувязей, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове прынцыпаў роўнасці, узаемнай выгады.
Такім чынам, падпісанне гэтага пагаднення стане трывалым фундаментам для дынамічнага развіцця дзвюх ВНУ, адкрываючы новыя гарызонты для студэнтаў і работнікаў.
Даведачна: Супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва пачалося з падпісання дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве 4 мая 2015 года. За гэты час прадстаўнікі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у стажыроўках ГрДУ імя Янкі Купалы, навуковых анлайн-семінарах, міжвузаўскіх пасяджэннях і чытаннях лекцый. Таксама ў 2018 годзе прафесар кафедры крымінальна-прававых дысцыплін наведаў Купалаўскі ўніверсітэт з мэтай абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва па падрыхтоўцы магістрантаў і кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. У 2020 годзе прадстаўнікі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва наведалі ГрДУ імя Янкі Купалы для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю ўніверсітэта. З 10 па 23 лістапада 2025 года плануецца анлайн-удзел магістрантаў 2 курса Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ў праграме навуковай стажыроўкі.
У сваю чаргу прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымалі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў сферы філалагічных навук, міжнароднай зімовай школе, а таксама круглым стале, прысвечаным будучыні бухгалтарскага ўліку. Таксама ў 2023 годзе 2 студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прайшлі на працягу восеньскага семестра ўключанае навучанне ў Еўразійскім нацыянальным універсітэце імя Л.М. Гумілёва.
Сёння, 5 лістапада, у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшоў круглы стол у рамках І Форума рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан. Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдзел прыняў першы прарэктар Аляксандр Карэўскі.


