Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 05 Лістапад 2025 14:26

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на студэнцкую вечарынку "Ноч Alma Mater"

14 лістапада ў 18:30 Купалаўскі ўніверсітэт з нецярпеннем чакае ўсіх студэнтаў на штогадовую, ужо ўпадабаную многім, студэнцкую вечарынку «Ноч Alma Mater».

"Ноч Alma Mater" - гэта сімвал студэнцкага адзінства і маладосці, таму ноч абяцае стаць яркай і незабыўнай для ўсіх купалаўцаў. У праграме - выдатная музыка, святочная атмасфера і магчымасць добра правесці час у коле сяброў і аднакурснікаў.

Вечарына будзе праходзіць у начным клубе "БАЗА", пры сабе трэба мець пашпарт.

Набыць білеты можна ў старшыняў цэхавых прафсаюзных арганізацый або сакратароў ячэек Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі факультэтаў.

АФИША