Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Лістапад 2025 08:29

Купалавец прыняла ўдзел у X пасяджэнні Рабочай Камісіі па каардынацыі дзейнасці Навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж УВА і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан

5208973007479574831Сёння, 4 лістапада, у Мінску на базе БНТУ прайшло X пасяджэнне Рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці Навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан. З боку Купалаўскага ўніверсітэта ў пасяджэнні прыняў удзел прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун.

Адкрыў X пасяджэнне Рабочай камісіі рэктар БНТУ, каардынатар дзейнасці Кансорцыума ад беларускага боку Сяргей Харытончык. У сваёй прамове ён адзначыў, што гэтае пасяджэнне дасць зусім іншы імпульс супрацоўніцтву Беларусі і Казахстана. Таксама з прывітальным словам выступілі рэктар Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Гумілёва, каардынатар дзейнасці Кансорцыума ад казахстанскага боку, прадстаўнікі Пасольства РБ у РК і прадстаўнікі Пасольства РК у РБ.

У ходзе рабочай сесіі ўдзельнікі падвялі вынікі выканання Плана мерапрыемстваў Навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж УВА і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан у 2023-2025 гадах і абмеркавалі пытанне ўключэння ў склад Кансорцыума новых членаў-ВНУ і НДІ.

Удзел у такіх мерапрыемствах дае Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы магчымасць уносіць уклад у развіццё акадэмічнага партнёрства з іншымі краінамі.

 

 

 

photo 5208605027566554808 y