Тэмай гэтага года стане «Місія выканальная!», у межах якой удзельнікі пакажуць, што для іх няма нічога немагчымага.
Падчас адборачных этапаў удзельнікі прадэманструюць журы свае таленты ў танцах, вакале і акцёрскім майстэрстве, каб атрымаць права прадоўжыць барацьбу далей. Найлепшыя нумары трапяць у фінал, запланаваны на 13 лістапада, дзе яны будуць паказаны шырокай публіцы.
Пачатак кожнага адборачнага дня а 18:30 па адрасе: вул. Леніна, 32, канцэртная зала.
Конкурс абяцае быць яшчэ больш асаблівым, бо сёлета «Alma Mater – любоў з першага курса» спаўняецца 30 гадоў!
Расклад выступленняў размешчаны ў афішы, а набыць білеты можна па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму, 1 паверх.
Тэл.: (8 0152) 39-74-49
МТС: +375 29 869 06 02
Прыходзьце і пакажыце сваю любоў і падтрымку!