Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Кастрычнік 2025 16:00

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі перамогу ў спаборніцтвах па жаночым баскетболе

фотъЗ 29 верасня па 1 кастрычніка ў Мінску прайшлі спаборніцтвы папярэдняга этапа першага дывізіёна Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі-2025/2026 сярод жаночых каманд у падгрупе 1 «А».

Спаборніцтвы сабралі наймацнейшыя студэнцкія каманды краіны. Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і волю да перамогі, заваяваўшы 1 месца. У напружанай барацьбе сярэбраным прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Трэцяе месца заняў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Віншуем з заслужанай перамогай!