Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Кастрычнік 2025 12:13

Студэнты-юрысты асвойваюць крыміналістычную тэхніку на базе Следчага камітэта

photo 2025 10 02 10 52 5930 верасня для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Эканамічнае права» на базе УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці былі праведзены практычныя заняткі «Агульныя палажэнні крыміналістычнай тэхнікі».

Правялі занятак старшы выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Валерый Козел і намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці – філіяла кафедры Алег Новік.

На занятках студэнты атрымалі магчымасць ужывую вывучыць працу следчых-крыміналістаў. Яны азнаёміліся з арганізацыяй работы і аснашчэннем крыміналістычнай лабараторыі, а таксама наведалі спецыялізаваны крыміналістычны палігон.

Акрамя адукацыйнай часткі для купалаўцаў правялі прафарыентацыйную сустрэчу. Начальнік упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Юрый Куцэвіч расказаў студэнтам аб значэнні і ролі работы следчага ў сістэме праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама аб наяўнасці інстытута пазаштатных супрацоўнікаў.

Падобныя выязныя практычныя заняткі дазваляюць студэнтам не толькі замацаваць тэарэтычныя веды, але і скласці дакладнае ўяўленне аб будучай прафесіі.