Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Кастрычнік 2025 16:13

ФОТАФАКТ: Цяпло сэрцаў у Купалаўскім універсітэце - акцыя ў гонар Дня настаўніка

Напярэдадні Дня настаўніка галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы напоўніўся атмасферай пашаны і ўдзячнасці. Тут стартавала акцыя "Педагог - гучыць ганарліва"!

Студэнты ўсіх факультэтаў атрымалі магчымасць выказаць свае цёплыя пачуцці і павагу да выкладчыкаў, падпісаўшы маляўнічыя паштоўкі са шчырымі віншаваннямі. Акцыя стала праявай студэнцкай удзячнасці за нялёгкую працу, адданасць прафесіі і ўклад педагогаў у будучае пакаленне. Кожны змог ад усяго сэрца падзякаваць настаўнікам за веды, натхненне і падтрымку на шляху да поспеху.