У рамках акцыі студэнты, якія жывуць у інтэрнатах Студэнцкага гарадка, атрымалі магчымасць зрабіць фатаграфіі з падрыхтаванымі плакатамі і рэквізітамі, якія тлумачаць, чаму лепш выбіраць жыццё без тытуню і электронных цыгарэт.
Дадзеная фотаакцыя стала крэатыўным і эфектыўным спосабам прыцягнуць увагу студэнтаў да праблемы тытунекурэння, а таксама дэманстрацыяй альтэрнатыўных спосабаў самавыяўлення па дадзенай тэме.
Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы.