Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Верасень 2025 10:20

Купалаўцы прынялі ўдзел у велапрабегу «Мы сілай адзінай моцныя»

536608550102879383320 верасня прайшоў прафсаюзны велапрабег «Мы сілай адзінай моцныя». Ужо чацвёрты раз ён аб'яднаў членаў Гродзенскай гарадской і раённай арганізацый Прафсаюза, а таксама ППА навучэнцаў і работнікаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Мэта мерапрыемства - увекавечанне памяці аб подзвігу пакалення пераможцаў у Першай і Другой сусветнай вайне. Удзельнікі велапрабегу пераадолелі шлях больш за 10 кіламетраў, аддаўшы даніну павагі тым, хто ахвяраваў сваім жыццём за наша мірнае неба.

Адной з галоўных кропак маршруту стаў помнік «Смуткуючая маці» ў вёсцы Навумавічы. Тут прайшла цырымонія ўскладання кветак да манумента. Далей удзельнікі велапрабегу акунуліся ў гісторыю ўдзелу беларускага народа ў Першай і Другой сусветнай вайне ў фармаце анімацыйнай экскурсіі «Дарогамі памяці».