Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Верасень 2025 14:50

У Купалаўскім універсітэце прайшла дыялогавая пляцоўка «Наш выбар – жыццё без небяспекі!»

8G0A7602 2Мерапрыемства адбылося 8 верасня ў рамках «Месяца першакурсніка». Супрацоўнікі праваахоўных органаў распавялі студэнтам аб экстрэмізме і кіберзлачынствах, каб усцерагчы іх ад супрацьпраўных дзеянняў.

Мерапрыемства, арганізаванае сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, сабрала студэнтаў першага курса з усіх факультэтаў. З дакладам аб правапарушэннях экстрэмісцкай накіраванасці перад студэнтамі выступіў старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Крупіца. Аб махлярстве ў інтэрнэце з асабістага вопыту работы падзяліўся начальнік 4-га следчага аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Варвараў. Таксама ён расказаў першакурснікам аб тым, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў.

Сустрэчы такога характару не толькі дазваляюць атрымаць карысную інфармацыю, але і фарміруюць у моладзі адказныя паводзіны ў рэальным жыцці і лічбавай прасторы.