Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Верасень 2025 11:35

«Кірмаш актыўнага студэнта» аб'яднаў купалаўцаў

IMG 70335 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў «Кірмаш актыўнага студэнта».

Сотні студэнтаў з усіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта сабраліся разам на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга. Яркае мерапрыемства правялі ў рамках рэспубліканскага Тыдня першакурсніка, а таксама прымеркавалі да святкавання Дня нараджэння ГА «БРСМ».

Дзякуючы «Кірмашу актыўнага студэнта» першакурснікі пазнаёміліся з працай маладзёжных арганізацый універсітэта і выбралі тое аб'яднанне, якое ім спадабалася.

Яркая канцэртная праграма, конкурсы, інтэрактыўныя пляцоўкі дазволілі першакурснікам адчуць карпаратыўны дух купалаўцаў. Яркім завяршэннем мерапрыемства стала ўзнагароджанне самых актыўных удзельнікаў конкурсаў і чэленджаў. Наперадзе ў першакурснікаў цікавыя навучальныя і культурна-масавыя мерапрыемствы, якія дапамогуць ім у актыўнай сацыялізацыі ва ўніверсітэцкім асяроддзі!