Кітайскую дэлегацыю прадставілі намеснік Сакратара Камітэта Камуністычнай партыі Кітая г. Суйнін Пэн Шусюнь, намеснік дырэктара Упраўлення адукацыі горада Суйнін Цянь Чуньхун, намеснік дырэктара Упраўлення гандлю горада Суйнін Ван Юн і начальнік аддзела па знешніх сувязях і справах Ганконга і Макао пры Канцэя Цзоў Маачунь. Ад беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Жанна Грыцкевіч і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Аляксандр Дземідовіч. Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі першы прарэктар універсітэта Аляксандр Карэўскі, начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко, выконваючы абавязкі начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Ганна Мілашэўская і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао.
У ходзе сустрэчы гасцей пазнаёмілі з універсітэтам. Потым пачалося абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва. Удзельнікі перагавораў узнялі пытанні аб абмене супрацоўнікамі і студэнтамі, сумеснай адукацыі, а таксама аб сумесных навуковых даследаваннях.
Даведачна: ГрДУ імя Янкі Купалы актыўна рэалізуе міжнародную палітыку з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Падпісаны дагаворы з 38 яе арганізацыямі. Супрацоўніцтва з КНР было закладзена яшчэ ў 2001 годзе з падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве з Кітайскім Паўднёва-Цэнтральным эканамічным і юрыдычным універсітэтам. З правінцыяй Сычуань, у якой і знаходзіцца горад Суйнін, Купалаўскі ўніверсітэт таксама меў асобнае супрацоўніцтва. У 2023 годзе кіраўніцтва ўніверсітэта наведала Універсітэт Чэнду з мэтай абмеркавання перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння ў рамках дзеючай дамовы аб супрацоўніцтве.