Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Жнівень 2025 13:21

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе маладзёжных ініцыятыў

pexels kindelmedia 6774944Конкурс арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, ААТ «ААБ Беларусбанк» і ТАА «ААБ Кансалт» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі могуць стаць студэнты, пачынаючы з трэцяга курса дзённай формы навучання, якія дасягнулі паўналецця. Першы этап пройдзе з 1 да 30 верасня.

Мэта конкурсу – папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці сярод моладзі, выяўленне і заахвочванне творчых, ініцыятыўных студэнтаў, а таксама павышэнне ўзроўню прафесійнай арыентацыі моладзі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ўдзельнікам не пазней за 30 верасня патрабуецца прадставіць заяўку і конкурсную работу ў форме прэзентацыі на электронную пошту sme@economy.gov.by з паметкай «Падтрымка маладзёжнай ініцыятывы». Работы прымаюцца на рускай і (або) на беларускай мове. Тэматыка бізнес-праектаў і бізнес-ідэй не абмежавана.

У час другога этапа конкурсу – з 1 кастрычніка па 1 лістапада – пройдзе адбор праектаў. З 10 па 17 лістапада – падчас заключнага этапу – падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне.

Па выніках пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі, падпісанымі Міністрам эканомікі, і спецыяльнымі падарункамі ад партнёраў конкурсу. Таксама ў іх будзе магчымасць скарыстацца падтрымкай ад ААТ «ААБ Беларусбанк». Удзельнікі, чые работы атрымаюць асаблівую ўвагу, будуць узнагароджаны заахвочвальнымі падарункамі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу.

Запрашаем купалаўцаў паказаць сваю прадпрымальніцкую жылку ў конкурсе!

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе і патрабаванні да афармлення конкурсных матэрыялаў можна даведацца ў дадатку.