Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Жнівень 2025 15:01

У школу з усмешкай: купалаўцы далучыліся да акцыі «Збяром дзяцей у школу»

photo 2025 08 27 14 32 19Цэнтр валанцёрскай дзейнасці Купалаўскага ўніверсітэта прымае ўдзел у рэспубліканскай традыцыйнай акцыі «Збяром дзяцей у школу».

Нашыя валанцёры працуюць у гіпермаркеце «Еўраопт» па вуліцы Ціміразева.

Таксама ва ўніверсітэце функцыянуе пункт збору, куды кожны жадаючы да 1 верасня можа прынесці канцылярскія прылады (вул. Ажэшкі, 22, каб. 228). Усе сабраныя купалаўцамі рэчы будуць перададзены дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем'яў, а таксама сем'яў, дзе бацькі з'яўляюцца інвалідамі або пенсіянерамі.

Даведачна: акцыя «Збяром дзяцей у школу» праходзіць у нашай краіне штогод напярэдадні навучальнага года з мэтай аказання дапамогі сем'ям у падрыхтоўцы да школы шляхам збору школьнага адзення, канцылярскіх прылад і іншых неабходных рэчаў.

Давайце дапаможам хлопцам пайсці ў школу з усмешкай!