Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Жнівень 2025 08:52

Купалаўцы прымаюць удзел у Летняй школе маладога аналітыка

photo 2025 08 21 08 41 2119 жніўня ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку стартавала другая Летняя школа маладога аналітыка. Яе ўдзельнікамі сталі 65 студэнтаў, магістрантаў і маладых вучоных з больш як 30 універсітэтаў краіны.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставілі студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Сталярчук і Дар'я Пташыц.

Па выніках заключнага этапа Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу аналітычных праектаў, які прайшоў 30 мая ў Мінску, купалаўцы атрымалі магчымасць прадоўжыць свае даследаванні ў Летняй школе.

Асноўнай тэмай Летняй школы стане «Горад будучыні». Удзельнікі змогуць прадставіць сваё бачанне гарадоў Беларусі праз дзясяткі гадоў. Таксама яны наведаюць Парк высокіх тэхналогій і прадпрыемства «А1», дзе азнаёмяцца з работай устаноў.

Арганізатарам школы выступіў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, грамадскага аб'яднання «БРСМ» і Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.