Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Жнівень 2025 09:21

Рыхтуюцца да выпуску чарговыя нумары навуковых часопісаў «Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы»

photo 2025 08 20 09 06 50Ужо знаходзяцца ў друку чарговыя нумары навуковых часопісаў «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы», серыі 4 «Правазнаўства» і серыі 5 «Эканоміка. Сацыялогія. Біялогія».

У іх прадстаўлены артыкулы прафесарска-выкладчыцкага складу Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама аўтараў з Мінска, Магілёва, Гомеля і расійскіх калег з Белгарада, Валгаграда і Хабараўска. Паўнатэкставыя варыянты артыкулаў размешчаны на сайце Навуковай электроннай бібліятэкі eLIBRARY.RU з індэксацыяй у Russian Science Index. Друкаваныя экзэмпляры можна будзе набыць у кіёску на 3 паверсе галоўнага корпуса і ў выдавецкім цэнтры ўніверсітэта.