Для ўдзелу запрашаюцца гісторыкі, археолагі, музейныя работнікі і краязнаўцы.
Праблемнае поле канферэнцыі: гістарычная і археалагічная спадчына Ваўкавыска і наваколля, праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны беларускага Панямоння, роля музейных устаноў у вывучэнні гістарычнай і археалагічнай спадчыны, матэрыяльная культура ў кантэксце гісторыі канфесій Беларусі. Работы прымаюцца на рускай і беларускай мовах.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт.
Заяўкі для ўдзелу дасылаць па 31 жніўня на адрас archeo.grsu@gmail.com