Найбольшую суму балаў (391) мае Дар'я Баравік, якая паступіла на спецыяльнасць "Міжнароднае права". 307 чалавек маюць асаблівыя заслугі: медаль або дыплом з адзнакай, а 29% першакурснікаў - 690 чалавек - паступілі з агульнай сумай балаў 300 і вышэй. Сярод залічаных у лік студэнтаў - 25 уладальнікаў 100-бальных вынікаў ЦТ і ЦЭ і 2 уладальнікі адразу двух 100-бальных сертыфікатаў.
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі залічана 202 чалавекі, без уступных іспытаў паступілі 33 пераможцы Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды, па гутарцы былі залічаны 23 выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці і 6 выпускнікоў інжынерных класаў, звыш плана прыёму па хадайніцтве Федэрацыяў спорту 45 чалавек было залічана.
Нагадаем, сёлета ў ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыта падрыхтоўка па дзвюх новых сучасных спецыяльнасцях: "Біяінжынерыя і біяінфарматыка" і "Менеджмент". Па спецыяльнасці «Біяінжынерыя і біяінфарматыка» да 2025 года спецыялістаў рыхтавалі толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Купалаўскі ўніверсітэт стаў другой вышэйшай навучальнай установай у краіне, дзе будуць навучаць студэнтаў па гэтай адукацыйнай праграме. Прахадны бал па спецыяльнасці "Біяінжынерыя і біяінфарматыка" на дзённую бюджэтную форму склаў 335 балаў, на платную форму - 268 балаў. Прахадны бал па новай спецыяльнасці "Менеджмент" на дзённую бюджэтную форму склаў 339 балаў, на платную форму - 254 балы.
Што датычыцца конкурсу на дзённай форме атрымання адукацыі пры падачы дакументаў у рамках асноўнага набору за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, то самы высокі бал склаўся па спецыяльнасці "Графічны дызайн і мультымедыядызайн" -25,75. Таксама высокі конкурс па групе спецыяльнасцей “Міжнароднае права; Правазнаўства; Эканамічнае права» - 6,36, па спецыяльнасцях «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» - 4,14, «Архітэктура» - 3,14, «Транспартная лагістыка» - 3 чалавекі на месца.
На завочнай форме атрымання адукацыі ў скарочаны тэрмін высокі конкурс па спецыяльнасцях "Мастацкая адукацыя" - 7,6, "Правазнаўства" - 4,8, "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання" - 2,8, "Фінансы і крэдыт" - 2,55, "Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў -2,53".
Асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступілі на платную форму навучання, карысталіся спецыяльнасці «Мастацкая адукацыя», «Псіхалогія», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Архітэктура», «Сучасныя замежныя мовы», «Рамана-германская філалогія» дзённай формы навучання "Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы", "Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў", "Турызм і гасціннасць" завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання, а таксама спецыяльнасць "Псіхалогія" завочнай формы з поўным тэрмінам навучання.
Самы высокі прахадны бал у гэтым годзе склаўся па наступных спецыяльнасцях дзённай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту: "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі" - 385 балаў, "Праграмная інжынерыя" - 371 бал, "Электронная эканоміка" - 367 балаў, "Упраўленне інфармацыйнымі рэсурсамі" 353 балы. Найвышэйшыя прахадныя балы на платнай аснове сфарміраваліся на спецыяльнасці дзённай формы навучання "Мастацкая адукацыя" - 324 балы, "Сацыялогія" - 323 балы, "Правазнаўства" - 312 балы; завочнай формы з поўным тэрмінам навучання “Псіхалогія” – 224 балы і “Турызм і гасціннасць” – 241 бал; завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання" - 228 балаў.
Віншуем купалаўцаў-першакурснікаў і жадаем цікавай вучобы!