У 2024 годзе ў рамках "Фестывалю навукі" ў Баранавічы дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны выступіў з навукова-папулярнай лекцыяй "Некрапалістыка як актуальны напрамак сучасных гуманітарных даследаванняў".
Таксама летась у напрамку майстар-класы дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў прадставіў мабільную выставу "Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння".
На выстаўцы найбольш значных навуковых дасягненняў маладых вучоных у 2024 годзе свае навуковыя распрацоўкі прэзентавалі: магістрант факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Зоцікаў (тэма "Белкова-вітамінна-мінеральны комплекс прыродных інгрэдыентаў"); студэнты 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Мацвей Цыдзік і выпускнік універсітэта Аляксандр Катко (тэма “Праграмны прадукт “Мадэлі цеплаправоднасці кампазіцыйнай сістэмы”), а дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў прадставіў “Інтэрнэт-рэсурс «Археалагічная экспазіцыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы».
Жадаем купалаўцам натхнення і прадуктыўнай працы для паспяховай абароны новых праектаў у гэтым годзе!