Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Жнівень 2025 13:50

Удзельнікі Летняй школы рускай мовы Купалаўскага ўніверсітэта наведалі «Мядовы шлях» у Парэччы

52244070411734845052 жніўня ўдзельнікі Летняй школы рускай мовы змаглі пазнаёміцца з працэсам вытворчасці мёду, пабываўшы на прадпрыемстве "Мядовы шлях". Для іх арганізавалі экскурсію пад назвай "Шлях пчалы".

Удзельнікі Летняй школы пагрузіліся ў гісторыю пчалярства, убачыўшы, як змяняліся пчаліныя хаткі: ад борці да сучаснага вулля. Таксама кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі пчаляра - студэнтам паказалі, як працаваць з дымаром і медагонкай.

Падчас экскурсіі студэнтам раскрылі сакрэты вытворчасці мёда з самымі рознымі дадаткамі - ад журавін і чарніц да імбіру і прополісу - і далі магчымасць зрабіць дэкаратыўную свечку з натуральнай вашчыны сваімі рукамі.

Завяршылася экскурсія дэгустацыяй больш за дзесяць відаў мёду.

Гэтая экскурсія дазволіла ўдзельнікам Летняй школы рускай мовы не толькі палепшыць свае моўныя навыкі і атрымаць прыемны сувенір, але і яшчэ больш даведацца пра Гродзенскую вобласць.