Падчас лекцыі спецыяліст расказаў супрацоўнікам універсітэта аб сучасных відах кіберзлачынстваў, у тым ліку фішынг, вішынг і ўзлом акаўнтаў, а таксама аб спосабах абароны персанальных дадзеных. Адмысловая ўвага была нададзена прафілактыцы лічбавых пагроз і фармаванню культуры бяспечных паводзін у сеткі.
Таксама ўдзельнікам паказалі фільм аб раскрыцці злачыннай групоўкі, якая займалася кібермахлярствам. Гэта наглядны прыклад эфектыўнай работы праваахоўных органаў у барацьбе з лічбавай злачыннасцю.
Падобныя мерапрыемствы спрыяюць павышэнню лічбавай пісьменнасці і стварэнню бяспечнага анлайн-асяроддзя для ўсіх карыстальнікаў. Прафілактыка кіберзлачынстваў - гэта адказнасць кожнага, і універсітэт працягвае працу ў гэтым накірунку.