Пад кіраўніцтвам вопытных повараў удзельнікі асвоілі рэцэпты знакамітых беларускіх страў, такіх як дранікі, халаднік, запечаныя яблыкі і іншыя. Майстар-клас прайшоў у сяброўскай атмасферы, дзе кожны мог праявіць свае кулінарныя здольнасці і даведацца пра сакрэты беларускага гастранамічнага мастацтва.
Такое мерапрыемства садзейнічала не толькі ўмацаванню моўных навыкаў, але і стварэнню сяброўскіх сувязей паміж удзельнікамі. Пасля ўдзельнікаў Летняй школы чакаў інтэрнацыянальны вечар, дзе яны змаглі паспрабаваць зробленыя пачастункі і даведацца адзін пра аднаго крыху больш.